Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нататкі таткі» сталі «Кнігай году 2016»


«Кнігай году 2016» сёньня была абвешчаная кніга вершаў «Нататкі таткі» Андрэя Хадановіча.

Прэмію «Кніга году», заснаваную «Беларускім ПЭН-цэнтрам», уручаюць самі пісьменьнікі за найлепшую кнігу, напісаную ў папярэднім годзе беларусам ці ў Беларусі на любой мове, якой карыстаюцца беларусы. У журы прэміі «Кніга году» можа ўвайсьці любы пісьменьнік ці пісьменьніца, якія цягам апошніх сямі гадоў выдалі хаця б адну мастацкую або нон-фікшн кнігу.

У склад журы прэміі ўваходзілі 74 беларускія літаратары, сярод якіх Славамір Адамовіч, Валянцін Акудовіч, Альгерд Бахарэвіч, Адам Глобус, Віктар Марціновіч, Павал Севярынец, Таня Скарынкіна, Аляксандар Фядута, Юлія Цімафеева і шэраг іншых.

Сёлета арганізатары адмовіліся ад прысуджэньня прэміі ў розных намінацыях і назвалі толькі адну найлепшую кнігу незалежна ад жанру. У сьпісе прэтэндэнтаў былі ажно 82 кнігі. Сярод іх дзьве кнігі аўтараў Радыё Свабода — «Дом літаратара: пісьменьніцкія гісторыі» Сяргея Абламейкі і «Дзікая сьліва» Валянціны Аксак.

Пераможцы прэміі «Кніга году 2015»: Альгерд Бахарэвіч з кнігай «Дзеці Аліндаркі», Антон Рудак з кнігай «Верхні горад», Вольга Гапеева з кнігай «Сумны суп» і Людміла Рублеўская з кнігай «Авантуры студыёзуса Вырвіча» (у 2015 годзе прэмія ўручалася ў трох намінацыях: «Проза», «Паэзія», «Дзіцячая літаратура»).

Андрэй Хадановіч з узнагародай

Андрэй Хадановіч з узнагародай

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG