Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 25 траўня 2016: Дзень памяці Максіма Багдановіча, Міколы Абрамчыка і Ўладзімера Каткоўскага


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце і гісторыі

Афіша:

У Менску ў кінатэатры «Перамога» працягваецца паказ фільмаў у рамках Фэстывалю эўрапейскага кіно. Сёньня будуць прэзэнтавацца: у 18.30 мастацкая карціна «Стакгольмскія гісторыі» (Швэцыя), а ў 21.00 дакумэнтальгая стужка «Самураі Чарнобылю» (Эстонія).

У клюбе «Графіці» (Менск, зав. Калініна, 16) пройдзе джаз-канцэрт гурту JAZZ-МЯ^$^$НИКОВ. Пачатак у 19.00.

У пабе «Бруге» (Менск, пр. Партызанскі, 6А) група HURMA прадставіць праграму пад назвай «Упасьці ў каханьне». Пачатак у 19.00.

У гісторыі:

1880 — нарадзіўся Вацлаў Іваноўскі, беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, доктар тэхнічных навук.

1905 — нарадзіўся Сяргей Хмара, беларускі пісьменьнік, журналіст, выдавец, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і Канадзе.

1907 — у Вільні адбыўся зьезд настаўнікаў, на якім створаны Беларускі настаўніцкі саюз.

1937 — нарадзіўся Мікола Купрэеў, беларускі паэт.

1938 — нарадзіўся Ўладзімер Карызна, беларускі паэт.

1938 — у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар опэры і балету.

У памяці:

1917 — памёр Максім Багдановіч, паэт, перакладчык, крытык. Пахаваны на старых гарадзкіх могілках у Ялце.

1926 — памёр Сымон Пятлюра, украінскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, публіцыст, стваральнік украінскіх узброеных сілаў.

1970 — памёр Мікола Абрамчык, беларускі грамадзкі й палітычны дзяяч, старшыня Рады БНР (1947-1970).

1987 — памёр Яўген Калубовіч (на эміграцыі Каханоўскі), гісторык, грамадзка-палітычны дзяяч, літаратуразнавец, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

2007 — памёр Ўладзімер Каткоўскі, беларускі блогер, вэб-рэдактар беларускай службы Радыё Свабода, заснавальнік беларускай Вікіпэдыі.

Цытата:

З трыбуны сышлі,
на руках мне разьбілі ланцуг,
на нагах — кайданы
і замок зьнялі з вуснаў.
Сказалі:
„Ідзі з плугам у поле сваё,
з касой — у свой луг.
Сьпявай і крычы
што хочаш
на мове сваёй беларускай“.

Зноў на трыбуны ўзышлі.

А самі ж
рукі мае адвучылі араць і касіць,
ногі — шырока і вольна хадзіць гасьцінцам,
зьвязалі свабоду па-свойму думаць і жыць
і роднае слова казаць,
і маліцца-хрысьціцца.

Прашу:
зноў на рукі ланцуг падаць,
вусны замкнуць і ногі скаваць кандаламі,
зацягнуць на Незалежнасьці пляц —
пасадзіць там
пад тымі нагамі.
Стану каменны й халодны, як ён.
Будзеце тут сьвяткаваць свае сьвяты —
чорны ў яго не кідайце праклён,
у выраджэньні сваім
я быў сам вінаваты.

Мікола Купрэеў, «Закляцьце»

XS
SM
MD
LG