Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нецьвярозы берасьцейскі кіроўца аўтобуса вёз каля 30 пасажыраў


У Берасьці затрымалі кіроўцу аўтобуса. У крыві выявілі 2,6 праміле алькаголю. У момант затрыманьня ў аўтобусе было каля 30 чалавек.

Пра гэта паведаміла ДАІ Берасьця.

Аўтобус № 38 быў спынены міліцыянтамі, калі адзін з пасажыраў паведаміў, што кіроўца ў нецьвярозым стане.

На 51-гадовага кіроўцу склалі адміністратыўны пратакол. Яму пагражае штраф ад 50 да 100 базавых велічыняў, а таксама пазбаўленьне права кіраваньня аўтатранспартам тэрмінам на 3 гады.

У аўтобусным парку паведамілі, што кіроўцу звольняць.

XS
SM
MD
LG