Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Часопіс «Вожык» прапанаваў стварыць сталую выставу беларускай карыкатуры


Аўтар карыкатуры - Мікола Гіргель

Аўтар карыкатуры - Мікола Гіргель

На экспазыцыі «Вожык» можа паказаць карыкатуры апошніх 75 год, шукае «ідэі і рукі».

Беларускі часопіс сатыры і гумару «Вожык» разьмясьціў на Talaka.by ідэю стварэньня сталай экспазыцыі, прысьвечанай беларускай карыкатуры. Такім чынам часопіс хоча «нагадаць беларусам, што ў іх ёсьць свой гумар».

Ганна Кіслушчанка

Ганна Кіслушчанка

«У цяперашніх умовах мы ня можам самастойна рэалізаваць ідэю, — кажа Свабодзе выканаўца абавязкаў галоўнага рэдактара Ганна Кіслушчанка. — Але гэта нашая мара: стварыць пастаянную экспазыцыю, каб яе наведвалі не набегамі-налётамі, а каб гэта было месца, куды прыходзілі б людзі, каб яна была даступная звычайнаму чалавеку, каб кожны зацікаўлены мог зрабіць экскурс у беларускую карыкатуру. Па-першае, канечне, патрэбныя грашовыя сродкі. Шукаем спонсара, неабыякавага да гэтага пытаньня».

«Вожык», які цяпер выходзіць як штомесячны часопіс выдавецкага дому «Звязда», быў утвораны ў 1945 годзе, да таго ад 1941 году выдаваўся як сатырычны плякат «Раздавім фашысцкую гадзіну». У розныя часы ў «Вожыку» друкаваліся Янка Купала, Якуб Колас, Кузьма Чорны, Міхась Лынькоў і г.д., у другой палове 1940-х галоўным рэдактарам быў Кандрат Крапіва. Часопіс мае вялізны архіў ад тых часоў і да сёньня.

Экспазыцыю «Вожык» хоча пастаянна абнаўляць, зрабіць выставу «рухомай». Зрэшты, рэалізацыя ідэі пакуль апісваецца абстрактна: патрэбныя пляцоўка, юрыдычная дапамога, праектны мэнэджмэнт, рэкляма і валянтэрства.

«Мы выклалі сырэнькую ідэю і чакаем нейкіх прапановаў, гэта яшчэ толькі зачын. Нам патрэбныя ідэі і рукі, — удакладняе Кіслушчанка. — Мы нават думалі наконт стварэньня музэю беларускай карыкатуры. У нас ёсьць магчымасьць і ў гэтым пляне разьвіць экспазыцыю, распавесьці пра мастакоў, якія працавалі і працуюць».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG