Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША рашуча асуджаюць напады ў правінцыі Латакія і Тартусе


Дым над горадам Тартус пасьля выбухаў 23 траўня 2016 году

Дым над горадам Тартус пасьля выбухаў 23 траўня 2016 году

Тэракты такога кшталту былі першымі ў Тартусе, месцы знаходжаньня расейскага ваенна-марскога аб’екта, а таксама ў Джабле, побач з упраўленьнем расейскай авіябазы.

ЗША рашуча асуджаюць «жахлівыя напады» ў правінцыі Латакія і партовым горадзе Тартус, за якія ўзяла на сябе адказнасьць экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава». У выніку выбухаў на аўтобусных станцыях і ў шпіталях дзясяткі чалавек былі забітыя, гаворыцца ў заяве намесьніка прэс-сакратара Дзярждэпартамэнту Марка Тонара.

«Мы таксама заклікаем да спыненьня эскаляцыі нападаў рэжыму прэзыдэнта Сырыі Башара Асада ў Алепа і Дарые, а таксама яго аблогаў гарадоў і перашкоды доступу да гуманітарнай дапамогі. Гэтыя дзеяньні дэманструюць пагарду да спыненьня ваенных дзеяньняў, да рэзалюцыі 2254 Рады Бясьпекі ААН, а таксама да намаганьняў па прасоўваньні палітычнага ўрэгуляваньня канфлікту ў Сырыі.

Дзяржсакратар Джон Керы ўздымаў гэтыя праблемы ў гутарцы зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым у панядзелак і заклікаў расейскі бок прымусіць Асада спыніць авіяўдары супраць апазыцыйных сіл і мірных жыхароў у Алепа і прыгарадах Дамаска.

У заяве Дзярждэпартамэнту адзначаецца, што Расея нясе асаблівую адказнасьць у аказаньні ціску на рэжым Башара Асада, каб той спыніў удары, пры якіх забіваюць мірных жыхароў, неадкладна дазволіў пастаўкі надзвычайнай гуманітарнай дапамогі, якія вызначаюцца выключна ААН, каб ахапіць усіх, хто мае патрэбу, а таксама цалкам выконваць рэжым спыненьня ваенных дзеяньняў з тым, каб палітычныя перамовы, накіраваныя на спыненьне крызісу, мелі шанцы на посьпех. Такое рашэньне дасьць магчымасьць усім бакам засяродзіцца на агульнай пагрозе з боку «Ісламскай дзяржавы» і іншых тэрарыстаў, гаворыцца ў заяве.

XS
SM
MD
LG