Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 траўня: Суд над Станіславам Шушкевічам, вызначэньне «Кнігі году»


Станіслаў Шушкевіч і Мікола Статкевіч на Кангрэсе, 15 траўня 2016

Станіслаў Шушкевіч і Мікола Статкевіч на Кангрэсе, 15 траўня 2016

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. Суд над Станіславам Шушкевічам за ўдзел ва ўстаноўчым сходзе Нацыянальнага кангрэсу, які прайшлў 15 траўня ў парку Янкі Купалы. Месца правядзеньня — Суд Цэнтральнага р-ну (вул. Кірава, 21). Пачатак а 9:00.

На сайце «Кніга году» будуць апублікаваныя ляўрэаты прэміі. Мэта праекту ў тым, каб пісьменьнікі самі выбіралі лепшую беларускую кнігу. Сёлета ў журы ўвайшлі 74 пісьменьнікі, на прэмію намінуецца 82 кнігі. Час публікацыі 17:00.

Менск. Сустрэча «Дзень з алімпійскай віцэ-чэмпіёнкай Аляксандрай Герасіменяй і VISA». Месца правядзеньня — Рэстаран «Экспедыцыя» (вул. Парніковая, 50). Пачатак у 13:00.

Менск. Сустрэча з эканамістам, вядучым перадачы «Асабісты капітал» на тэлеканале «Белсат» Міхаілам Залескім, які раскажа, як выжыць у крызіс. Месца правядзеньня — Прэс-клюб (вул. В.Харужай, 3-601). Пачатак у 19:00.

Менск. Прэзэнтацыя выставы твораў беларускіх і літоўскіх мастакоў «Разам». Месца правядзеньня — НЦСІ (вул. Някрасава, 3). Пачатак у 18:00.

ЁСЬЦЬ НАГОДА

У славянскіх краінах, якія карыстаюцца кірыліцай, адзначаецца дзень сьвятых Кірыла і Мятода або Дзень славянскага пісьменства і культуры

У гісторыі:

1891 — у Менску арганізаваная першая публічная выстава выяўленчага мастацтва. Выстаўлялася каля 100 работ мясцовых мастакоў.

1917 — пачатак выданьня ў Менску газэты «Грамада», рэдактар Аркадзь Смоліч.

1996 — у Гародні пачаўся Першы фэстываль нацыянальных культураў.

У гэты дзень нарадзіліся:

1904 — Адам Русак, паэт-песеньнік

1905 — Міхаіл Шолахаў, расейскі савецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1930 — Галіна Русак (дзявоч. Родзька; г. Навагрудак), мастачка. Дзеячка эміграцыі ў ЗША

1940 — Іосіф Бродзкі, савецкі і амэрыканскі расейскі паэт, расейскі і ангельскі эсэіст, драматург, перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1987 году

1941 — Боб Дылан, амэрыканскі музыкант.


1948 — нарадзіўся Міхаіл Чыгір, прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь

1963 — Зьміцер Кісель, грамадзкі дзеяч на Гарадзеншчыне, журналіст

1974 — Руслана, украінская сьпявачка

У гэты дзень памерлі:

1377 — вялікі князь літоўскі Альгерд

1543 — Мікалай Капернік, польскі астраном і матэматык.

1863 — у Вільні за чытаньне ў Ваверскім касьцёле (цяпер Лідзкі р-н) маніфэста паўстаньня, расстраляны ксёндз Раймунд Зямацкі

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Калі ўжо выдаваць трактат — дык трэба ў прадмове сказаць усё, што я думаю аб праве навукоўца шукаць ісьціну! І аб праве невукаў навукоўца судзіць.

Мікалай Капернік

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG