Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судовы канвэер за Беларускі нацыянальны кангрэс


Беларускі нацыянальны Кангрэс 15 траўня ў сквэры Янкі Купалы

Беларускі нацыянальны Кангрэс 15 траўня ў сквэры Янкі Купалы

24 траўня ў Менску пачнецца разгляд адміністрацыйных спраў супраць удзельнікаў устаноўчага сходу Беларускага нацыянальнага кангрэсу, які 15 траўня прайшоў у парку імя Янкі Купалы.

Актывістаў вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаваньні законным патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі. Справы будуць разглядацца ў Ленінскім, Фрунзенскім і Цэнтральным судах Менску.

Позвы ў суд атрымалі Ўладзімер Някляеў, Станіслаў Шушкевіч, Максім Вінярскі, Юры Лукашэвіч і Зьміцер Сільчанка.

Падчас кангрэсу міліцыя склала больш за 20 пратаколаў на актыўных удзельнікаў. Сярод іх Мікалай Статкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Генадзь Фядыніч, Леанід Кулакоў, Сяргей Мацкойць ды іншыя, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

XS
SM
MD
LG