Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнцкія выбары ў Аўстрыі: Ван дэр Бэлен перамог праварадыкальнага Гофэра


Аляксандар Ван дэр Бэлен

Аляксандар Ван дэр Бэлен

Прадстаўнік праварадыкальнай Партыі Свабоды Норбэрт Гофэр прайграў незалежнаму кандыдату Аляксандру Ван дэр Бэлену. Лёс выбараў вырашыў падлік галасоў, дасланых поштай.

Ван дэр Бэлен прытрымліваецца праэўразьвязаўскай плятформы, ён - былы кіраўнік Партыі Зялёных.

Гофэр у сваёй кампаніі рабіў стаўку на эўраскептыцызм і страх перад наплывам у Эўропу і Аўстрыю мігрантаў і ўцекачоў. Да падліку галасоў, дасланых поштай, ён апераджаў суперніка зь мінімальным адрывам і мог стаць першым крайне правым палітыкам, які б заняў пасаду кіраўніка эўрапейскай дзяржавы.

XS
SM
MD
LG