Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі будуць судзіць арганізатара турпаездак у Крым


Рыская акруговая пракуратура прад’явіла абвінавачваньні асобе, якая ладзіла турыстычныя паездкі ў Крым. Пра гэта паведамляе латвійскае агенцтва Delfi са спасылкай на Генпракуратуру Латвіі.

Паводле інфармацыі выданьня, у канцы красавіка латвійская Паліцыя бясьпекі (ПБ) зьвярнулася ў пракуратуру Рыскай судовай акругі з патрабаваньнем пачаць крымінальны перасьлед асобы, якая арганізавала турыстычныя паездкі ў Крым.

Крымінальны працэс пачалі па факце парушэньня забароны Эўразьвязу рабіць паслугі, якія непасрэдна зьвязаныя з турыстычнай дзейнасьцю ў Крыме і Севастопалі.

Паліцыя бясьпекі лічыць, што сабрана дастаткова доказаў, каб пачаць крымінальны перасьлед у дачыненьні да адной асобы за наўмыснае парушэньне нарматыўных актаў, якія рэгулююць у Латвіі прымяненьне санкцый, устаноўленых заканадаўствам Эўразьвязу і іншымі міжнароднымі арганізацыямі.

17 чэрвеня 2015 году году Паліцыя бясьпекі правяла ператрусы ў кампаніі, якая аказвала паслугі, зьвязаныя з турызмам у Крыме і Севастопалі. Суд санкцыянаваў ператрусы на двух аб’ектах прадпрыемства.

Прадстаўнік турфірмы раней заяўляў, што ў Крым летась было прададзена чатыры пуцёўкі ў траўні і чэрвені, а сама фірма не была інфармавана аб тым, што арганізоўваць падарожжа ў Крым забаронена.

Вярхоўная Рада Ўкраіны афіцыйна абвясьціла 20 лютага 2014 году пачаткам часовай акупацыі Крыму і Севастопалю Расеяй. 7 кастрычніка 2015 году прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў адпаведны закон. Міжнародныя арганізацыі прызналі акупацыю і анэксію Крыма незаконнымі і асудзілі дзеяньні Расеі. Краіны Захаду ўвялі шэраг эканамічных санкцый. Расея адмаўляе акупацыю паўвострава і называе гэта «аднаўленьнем гістарычнай справядлівасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG