Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Празе прайшоў першы ў гісторыі «Марш вышыванак» ФОТА


Гэта быў першы ў гісторыі «Марш вышыванак» у чэскай сталіцы, які арганізаваў украінскі творчы калектыў «Берегиня».

Пасьля нядзельнага набажэнства ў катэдральным грэка-каталіцкім саборы Сьвятога Клімэнта на вуліцы Карлавай у Празе, сотні ўкраінцаў, апранутыя ў нацыянальныя строі, прайшлі па цэнтры чэскай сталіцы пад сьцягамі Эўразьвязу, Чэхіі і Ўкраіны.

Працэсія прайшла праз гістарычны цэнтар гораду і закончылася на Вацлаўскай плошчы. Падчас маршу яго ўдзельнікі сьпявалі ўкраінскія народныя і патрыятычныя песьні. Марш прыцягнуў вялікую ўвагу турыстаў і пражанаў.

Марш стаўся працягам Дня вышыванкі, які ва Ўкраіне сёлета прыпаў на 19 чэрвеня. 22 траўня марш вышыванак прайшоў і ў Лёндане.

21 траўня ў Варшаве чацьвёрты раз адбыўся парад вышыванак з удзелам украінцаў, якія жывуць у Польшчы.

Таксама 21 траўня ў Адэсе восьмы раз прайшоў Мегамарш вышыванак.

  • 16x9 Image

    Сяргей Абламейка

    Сяргей Абламейка нарадзіўся ў Менску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў сьлесарам на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, быў навуковым супрацоўнікам Музэю народнай архітэктуры і побыту, пасьля Скарынаўскага цэнтру. На «Свабодзе» – зь верасьня 1990 году, з траўня 1995 году – у Празе. Пісьменьнік, гісторык, журналіст.

XS
SM
MD
LG