Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да ўгодкаў перамогі над расейскімі акупантамі ўзьнялі бел-чырвона-белыя сьцягі


Каля капліцы ў гонар палеглых паўстанцаў 1863 году

Каля капліцы ў гонар палеглых паўстанцаў 1863 году

Актывісты з Баранавічаў, Берасьця, Кобрыня сабраліся ў Мілавідах каля помніку ў гонар найбуйнейшай бітвы паўстаньня 1863 году.

Прысутныя ўсклалі кветкі ды запалілі зьнічкі каля капліцы ды валуноў з шыльдамі ў гонар удзельнікаў паўстаньня 1863 году. Актывісты прыбраліся каля гэтых помнікаў, а таксама каля крыжу-помніку загінулым расейскім жаўнерам, які стаіць праз дарогу ад каплічкі ў гонар паўстанцаў.

Актывісты ўсклалі кветкі з бел-чырвона-белымі стужкамі

Актывісты ўсклалі кветкі з бел-чырвона-белымі стужкамі

Каля помніку ўзьнялі бел-чырвона-белыя сьцягі, што прыцягнула ўвагу праяжджаючых аўто, кіроўцы некаторых зь якіх спыняліся і распытваліся, што за сьвята адбываецца.

Фота на памяць каля помнікаў у гонар удзельнікаў бітвы

Фота на памяць каля помнікаў у гонар удзельнікаў бітвы

Акцыя адбылася без інцыдэнтаў, прадстаўнікі праваахоўных органаў у Мілавідах не прысутнічалі.

Каля капліцы ў Мілавідах

Каля капліцы ў Мілавідах

Пасьля прыбіраньня і прамоваў каля помніку паўстанцам актывісты зладзілі круглы стол на сядзібе ТБМ у Русіне.

Крыж у памяць пра палеглых расейскіх жаўнераў праз дарогу ад капліцы

Крыж у памяць пра палеглых расейскіх жаўнераў праз дарогу ад капліцы

Бітва пад Мілавідамі адбылася 22 траўня 1863 году. Паўстанцы разьбілі рэгулярнае расейскае войска, якое мусіла адступіць з поля бою.

Валун, усталяваны ў Мілавідах некалькі месяцаў таму невядомым ініцыятарам

Валун, усталяваны ў Мілавідах некалькі месяцаў таму невядомым ініцыятарам

Штогод 22 траўня актывісты з Баранавічаў, іншых мясьцінаў Берасьцейшчыны прыбіраюць каля помнікаў у Мілавідах. У 2013 годзе, на 150-я угодкі бітвы там зладзілі нават «Мілавідзкі фэст», які быў разагнаны супрацоўнікамі міліцыі.

Мілавідзкая капліца

Мілавідзкая капліца

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG