Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візыт былога парыі да папы, — Süddeutsche Zeitung


Аляксандар Лукашэнка з сынам Мікалаем на аўдыенцыю ў папы Рымскага Францішка. 21 траўня 2016 году
Аляксандар Лукашэнка з сынам Мікалаем на аўдыенцыю ў папы Рымскага Францішка. 21 траўня 2016 году

Нямецкае выданьне «Зюддойчэ цайтунг» дало ацэнку візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Італію і Ватыкан у артыкуле пад загалоўкам «Візыт былога парыі да папы».

Праз тры месяцы пасьля адмены Эўрапейскім зьвязам санкцыяў у дачыненьні да кіраўніцтва Беларусі Аляксандар Лукашэнка наведаў зь візытам Італію і Ватыкан. У пятніцу ён сустрэўся ў Рыме з прэзыдэнтам Італіі Сэрджа Матарэлам, у суботу меў аўдыенцыю ў папы Францішка.

На думку «Зюддойчэ цайтунг», «Лукашэнка хацеў бы прыцягнуць інвэстыцыі ў краіну, якая доўгі час знаходзілася ў ізаляцыі і чыя эканоміка патрапіла пад моцны ўплыў падзеньня эканамічнай актыўнасьці ў Расеі, свайго вялікага суседа».

У лютым Брусэль адмяніў санкцыі ў дачыненьні да Лукашэнкі і яшчэ 170 грамадзян Беларусі. Забароны на ўезд былі ўведзеныя ў 2010 годзе, калі былі разагнаныя дэманстрацыі супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і арыштаваныя ўсе кандыдаты ад апазыцыі, — нагадвае газэта і дадае, што перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў 2015 годзе Лукашэнка вызваліў 6 палітычных зьняволеных, а самі выбары не былі прызнаныя АБСЭ свабоднымі і сумленнымі.

Згодна зь «Зюддойчэ цайтунг», «адмена санкцыяў кажа аб станоўчай ацэнцы зробленых дзеяньняў. Гэтак жа была ўспрынятая Захадам стрыманая пазыцыя Аляксандра Лукашэнкі пасьля анэксіі Расеяй украінскага паўвострава Крым.

«Менск прыкладае ўсе намаганьні па выбудоўваньні добрых адносінаў як з Кіевам, так і з Масквой і прапануе сваю дапамогу ў якасьці пасярэдніка. Выкарыстоўваючы палітыку маятніка паміж Расеяй і Захадам, Лукашэнка спрабуе атрымаць выгаду для сваёй краіны і свайго рэжыму. Паводле ацэнак экспэртаў, для падтрыманьня эканомікі Беларусі, якая збольшага ўсё яшчэ нясе на сабе адбітак савецкага мінулага, штогод неабходны крэдыт у памеры 3 мільярдаў даляраў альбо іншыя датацыі».

«Зюддойчэ цайтунг» таксама зьвяртае ўвагу сваіх чытачоў на той факт, што "пасьля адмены санкцыяў у 2009 годзе першай дзяржавай, якую наведаў аўтарытарны палітык, таксама стаў Ватыкан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG