Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве да канца траўня чакаюць станоўчых навінаў па Саўчанцы


Надзея Саўчанка
Надзея Саўчанка

З такой заявай выступіла намесьнік сьпікера Рады Ірына Герашчанка.

Да канца траўня чакаюцца станоўчыя навіны, якія тычацца лёсу асуджаных у Расеі грамадзян Украіны — Надзеі Саўчанкі, Юрыя Салашэнкі і Генадзя Афанасьева, заявіла першы намесьнік сьпікера Вярхоўнай Рады Ірына Герашчанка.

У эфіры тэлеканала «112 Украіна» Герашчанка назвала гэтых асуджаных «закладнікамі» і сказала, што вядзецца «вельмі вялікая праца па іх вызваленьні». Герашчанка адзначыла, што ўкраінскі прэзыдэнт Пятро Парашэнка трымае гэтае пытаньне на асабістым кантролі, перадае УНІАН.

Пасьля вынясеньня прысуду Саўчанцы 22 сакавіка Данецкім гарадзкім судом Растоўскай вобласьці Парашэнка заявіў, што Кіеў — у абмен на яе вызваленьне — гатовы перадаць Маскве асуджаных ва Ўкраіне па абвінавачваньні ў тэрарызьме расейцаў Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева. У канцы красавіка Саўчанка запоўніла неабходныя дакумэнты для яе магчымага абмену.

18 траўня са спасылкай на кіраўніка Мін’юста Расеі Аляксандра Канавалава паступіла інфармацыя, што ведамства атрымала ад Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў (ФСВП) пакет дакумэнтаў для перадачы Саўчанкі Ўкраіне.

Кіеў зьвярнуўся да расейскага боку і з просьбай перадаць Афанасьева, Салашэнку, а таксама рэжысэра Алега Сянцова і крымскага актывіста Аляксандра Кольчанку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG