Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эмамалі Рахмон зможа абірацца прэзыдэнтам бясконца і мець імунітэт ад перасьледу


Эмамалі Рахмон з сынам Рустамам

Эмамалі Рахмон з сынам Рустамам

У Таджыкістане 22 траўня прайшоў рэфэрэндум, у выніку якога былі прынятыя папраўкі да Канстытуцыі краіны, што яшчэ больш ўмацоўваюць аднаасобную ўладу прэзыдэнта Эмамалі Рахмона.

Адна з паправак да Канстытуцыі, у прыватнасьці, дае права Эмамалі Рахмону, які атрымаў летась афіцыйнае званьне «лідэра нацыі», абірацца прэзыдэнтам краіны неабмежаваную колькасьць разоў. Як і ўся яго сям’я, Эмамалі Рахмон таксама атрымаў неабмежаваны па часе імунітэт ад юрыдычных перасьледаў.


Іншая папраўка ўводзіць 30 гадоў як ніжні узроставы ліміт для кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта краіны (замест 35). Гэта дазваляе сыну цяперашняга прэзыдэнта Рустаму, якому на дадзены момант споўнілася 28 гадоў, у бліжэйшыя два гады ўспадкаваць уладу бацькі, адзначаюць назіральнікі.

Праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры безь межаў» заявіла ў суботу, што ў пэрыяд, які папярэднічаў рэфэрэндуму, урад «блякаваў» і «запалохваў» незалежныя СМІ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG