Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі дэпутат мае намер дамагацца, каб Гарбачова не фінансавалі ў Эўропе


Антон Герашчанка

Антон Герашчанка

Дарадца кіраўніка МУС у Кіеве, дэпутат Герашчанка прыгразіў, што ўкраінскі бок папросіць партнэраў у Эўропе не прымаць Міхаіла Гарбачова і не фінансаваць яго фонд. Раней Гарбачоў назваў правільнай анэксію Крыма РФ.

Пасьля таго, як Міхаіл Гарбачоў назваў правільнай анэксію Крыма Расеяй, дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка заявіў, што варта было б забараніць экс-прэзыдэнту СССР уезд ва Ўкраіну. «У такіх выпадках СБУ прымае рашэньне аб забароне ўезду асобам, якія падтрымліваюць парушэньне тэрытарыяльнай цэласнасьці Украіны», — заявіў Герашчанка у інтэрвію радыёстанцыі «Гаворыць Масква» 22 траўня.

Дэпутат Вярхоўнай Рады таксама заявіў, што мы «дыпляматычным шляхам будзем зьвяртацца да эўрапейскіх партнэраў, каб Гарбачова не прымалі ў Эўропе і ня фінансавалі яго фонд, які дапамагае распальваць нянавісьць паміж Расеяй і Ўкраінай».

Раней у той жа дзень было апублікавана інтэрвію Гарбачова брытанскай газэце The Sunday Times, у якім ён, кажучы аб незаконным далучэньні Крыма да РФ, заявіў, што ў аналягічнай сытуацыі паступіў бы дакладна гэтак жа, як прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін. «Я заўсёды за свабодную волю людзей, а большасьць у Крыме хацела ўзьяднацца з Расеяй», — адзначыў ён. На думку экс-прэзыдэнта СССР, Захад ужо зьмірыўся з тым, што Крымскі паўвостраў стаў часткай Расеі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG