Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары прэзыдэнта Аўстрыі: пераможцу пакуль назваць немагчыма


Кандыдат у прэзыдэнты Аўстрыі ад правай Партыі свабоды, эўраскептык Норбэрт Хофер, паводле дадзеных экзіт-полаў, апярэджвае свайго суперніка на долі працэнта — пераможцу пакуль назваць немагчыма.

Паводле аднаго з апытаньняў, вынікі якога былі апублікаваныя адразу пасьля закрыцьця участкаў у нядзелю, Норбэрт Хофер набраў 50,2% галасоў, а яго супернік, прадстаўнік партыі «зялёных» Аляксандар ван дэр Бэла — 49,8%, паведамляе Франс-прэс.

Лідэр «Аўстрыйскай партыі свабоды» Норбэрт Хофер ішоў на выбары з лёзунгамі абмежаваньня іміграцыі і стварэньня новых працоўных месцаў. Калі ён пераможа, гэта будзе першы ў краінах Эўразьвязу выпадак прыходу да ўлады прадстаўніка крайне правай партыі. На палітыку Аўстрыі гэта, паводле палітолягаў, ня вельмі паўплывае, паколькі прэзыдэнт у Аўстрыі — у асноўным цырыманіяльная пасада.

За Аляксандра Ван дэр Бэлена, які прытрымліваецца «зялёных» поглядаў, паводле дасьледчыкаў, у асноўным галасавалі грамадзяне з вышэйшай адукацыяй, жыхары вялікіх гарадоў.

XS
SM
MD
LG