Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне лідэрам кіруючай партыі абраны адданы прыхільнік прэзыдэнта Эрдагана


Біналі Йылдырым
Біналі Йылдырым

У Турэччыне новым лідэрам кіруючай Партыі справядлівасьці і разьвіцьця абраны адзін з заснавальнікаў гэтай арганізацыі, міністар транспарту і камунікацый Біналі Йылдырым.

Ён лічыцца адным з ключавых саюзьнікаў прэзыдэнта Рэджэпа Эрдагана і ўжо выказаўся за ўзмацненьне прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў. Выступаючы ў нядзелю на партыйным зьезьдзе, Йылдырым указаў на неабходнасьць прыняцьця новай Канстытуцыі з тым, каб, паводле яго, узаконіць сытуацыю, якая «дэ-факта» склалася цяпер у турэцкай палітыцы.

Біналі Йылдырым быў адзіным прэтэндэнтам за пасаду партыйнага лідэра. Яго абраньне азначае хуткае прызначэньне кіраўніком ураду. 60-гадовы палітык зьмяніў на пасадзе Ахмета Давутаглу, які нядаўна падаў у адстаўку на тле рознагалосьсяў з Эрдаганам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG