Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр «Талібану» забіты


Мула Ахтар Мансур

Мула Ахтар Мансур

Пэнтагон паведаміў пра гібель лідэра талібаў мулы Ахтара Мансура ў выніку ўдару амэрыканскага беспілётніка. Пазьней гэтую навіну пацьвердзіла кіраўніцтва Аўганістану.

Паведамляецца, што ў суботу раніцай паблізу горада Ахмад Вал на паўднёвым захадзе Пакістану ў раёне Аўгана-пакістанскай мяжы быў нанесены авіяўдар па аўтамабілі, у якім знаходзіліся два чалавекі. У Пэнтагоне заяўляюць, што адзін зь іх быў Мансур. Паводле інфармацыі амэрыканскага чыноўніка, імя якога не прыводзіцца, нанясеньне ўдару быў санкцыянаваны прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам.

Нацыянальная служба бясьпекі Аўганістану пацьвердзіла, што мула Мансур быў забіты ў пакістанскай правінцыі Белуджыстан.

Паводле камэнтатараў, сьмерць мулы Мансура стане моцным ударам па талібах і можа аказаць ўплыў на перамоўны працэс паміж імі і аўганскім урадам.

XS
SM
MD
LG