Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыйцы выбіраюць прэзыдэнта: паміж зялёным і ўльтраправым


22 траўня ў Аўстрыі праходзіць другі тур прэзыдэнцкіх выбараў.

Грамадзянам краіны належыць абраць кіраўніка дзяржавы, паўнамоцтвы якога паводле канстытуцыі значна абмежаваныя, паміж двума кандыдатамі.

Гэта былы лідэр Партыі зялёных Аляксандар ван дэр Бэлен, які балятуецца, аднак, не ад партыі, а як незалежны кандыдат, і лідэр ультраправай партыі «Аўстрыйская партыя свабоды» Норбэрт Хофер, які ў першым туры выбаў набраў найбольш галасоў — 36%.

Лідэр «Аўстрыйскай партыі свабоды» Норбэрт Хофер ішоў на выбары з лёзунгамі абмежаваньня іміграцыі і стварэньня новых працоўных месцаў. Калі ён пераможа і стане прэзыдэнтам, гэта будзе першы ў краінах Эўразьвязу выпадак прыходу да ўлады прадстаўніка крайне правай партыі.

Ягоны супернік Аляксандар Ван дэр Бэлен, які прытрымліваецца «зялёных» поглядаў, у першым туры атрымаў 21% галасоў выбарцаў. За Ван дэр Бэлена, паводле дасьледчыкаў, у асноўным галасавалі грамадзяне з вышэйшай адукацыяй, жыхары вялікіх гарадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG