Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як беларусы хадзілі на «Ноч музэяў». Фота з твітэру ды інстаграму


У ноч з 21 на 22 траўня ў Менску прайшоў штогадовы фэстываль «Ноч музэяў». Радыё Свабода адсачыла, што найбольш уразіла наведнікаў.

Адам Глобус правёў начную экскурсію па літаратурным Менску. У вулічным сьвятле экскурсанты ўбачылі дом, дзе жыў Караткевіч, працаваў Стральцоў і адпачываў Сыс.

У Літаратурным музэі Янкі Купалы адсьвяткавалі 100-гадовы юбілей вянчаньня беларускага клясыка і Уладзіславы Станкевіч. Пад музыку Алеся Камоцкага і Кацярыны Ваданосавай наведнікі паглядзелі вясельныя фота і архіў перапіскі паэта з каханай. Завяршыў вечар гурт AMAROKA.

У дворыку Нацыянальнага гістарычнага музэю быў прадстаўлены арт–праект Марыны Бацюковай «СУЛА. Напарыўнае». Гэта сэрыя маштабных фотаздымкаў, якія занялі ўвесь пэрымэтар панадворку.

У межах «Ночы» Нацыянальны мастацкі музэй задзейнічаў свой новы корпус.А ганак музэю традыцыйна ператварыўся ў музычную сцэну, дзе выступілі «НагУаль», Chatte Noir, Tomato jam, Lumiere Tales.

#БудзьПетрусём – пад такім тэгам прайшла «ноч» у музэі імя Петруся Броўкі. Наведнікі ўдзельнічалі ў «варкшопах для інтэлектуалаў», адкрытай літаратурнай лекцыі, чытацкім маратоне, а таксама атрымалі магчымасьць надрукаваць свой тэкст на машынцы.

Анастасія Пілюгіна для Радыё Свабода

XS
SM
MD
LG