Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МЗС Беларусі заявіла, што лічыць Тайвань неад’емнай часткай Кітаю


Міністэрства замежных справаў пацьвердзіла нязьменнасьць пазыцыі Беларусі ў падтрымку палітыкі «аднаго Кітая». Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-службы МЗС.

У заяве падкрэсьліваецца, што Беларусь пасьлядоўна Выступае за мірнае эвалюцыйнае разьвіцьцё сувязяў паміж берагамі Тайваньскага праліву.

У пятніцу, 20 траўня, у Тайбэі адбылася цырымонія інаўгурацыі новага кіраўніка адміністрацыі ( «прэзыдэнта») Тайваня Цай Інвэнь. Лідэрка апазыцыйнае Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі (ДПП) перамагла 16 студзеня на выбарах, а 20 траўня афіцыйна атрымала паўнамоцтвы. Яна зьмяніла на пасадзе Ма Інцзю, які праводзіў апошнія восем гадоў палітыку паступовага збліжэньня з Кітаем.

Пэкін лічыць Тайвань сваёй мяцежнай правінцыяй, аднак прапаноўвае вырашаць праблему вяртаньня выспы пад суверэнітэт КНР мірным шляхам — на аснове прынцыпу «адна краіна — дзьве сыстэмы». У той жа час кіраўніцтва Кітаю вельмі жорстка рэагуе на любыя заявы ў падтрымку незалежнасьці Тайваня ад КНР.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG