Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі таксама заблякавалі суполку MDK «Укантакце», на якую падпісаныя 250 тысяч беларусаў


У кастрычніку 2015 году суд пастанавіў спыніць дзейнасьць MDK па патрабаваньні пракуратуры Цэнтральнага раёну Пецярбурга.

На тэрыторыі Расіі і Беларусі заблякаваны доступ да супольнасьці MDK ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» на падставе рашэньня суда. За межамі Расеі старонка супольнасьці па-ранейшаму адкрываецца.

У кастрычніку 2015 году суд пастанавіў спыніць дзейнасьць MDK па патрабаваньні пракуратуры Цэнтральнага раёну Пецярбурга.

Паводле ведамства, у супольнасьці былі выяўленыя «факты публічнага апаганьваньня рэлігійнай і богаслужэбнай літаратуры, прадметаў рэлігійнага шанаваньня, знакаў або эмблем сьветапогляднае сымболікі і атрыбутыкі». Акрамя гэтага адзначалася, што ў супольнасьці «маецца інфармацыя, пры праглядзе якой дзецьмі і падлеткамі могуць быць абражаны іх пачуцьці і пачуцьці іх блізкіх, выкліканая дачасная цікавасьць да сэксуальных паводзінаў».

Неўзабаве пасьля блякаваньня была створаная новая суполка Mudakoff, куды цягам некалькі гадзінаў перайшлі амаль 2 мільёны карыстальнікаў.

MDK — адна з самых папулярных суполак у сетцы «Вконтакте», якая налічвае каля 7,5 мільёна падпісантаў, зь іх амаль 250 тысяч — беларусы. У асноўным там публікуюцца гумарыстычныя малюнкі і жарты з выкарыстаньнем ненарматыўнай лексыкі.

XS
SM
MD
LG