Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка запрасіў папу набрацца сілаў і здароўя ў Беларусі


Сустрэча папы рымскага Францішка і Аляксандра Лукашэнкі

Сустрэча папы рымскага Францішка і Аляксандра Лукашэнкі

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка і папа рымскі Францішак сёньня падчас сустрэчы ў Апостальскім палацы ў Ватыкане абмеркавалі разьвіцьцё адносінаў Беларусі з рымска-каталіцкай царквой тэт-а-тэт, перадае БЕЛТА.

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і пантыфіка Францішка доўжылася каля 40 хвілінаў, зь якіх 25 хвілінаў — тэт-а-тэт.

Лукашэнка падарыў папу рымскаму копію крыжа Эўфрасіньні Полацкай, мадэль карэты і галаграфічны абраз.

Папа рымскі падарыў тры напісаныя ім дакумэнты пра Эвангельле, ахову прыроды, сямʼю.

Яшчэ адзін падарунак пантыфіка — мастацкая выява аліўкавага дрэва, сымбаля міру. «Менск можа быць месцам міру», — сказаў ён.

Аляксандар Лукашэнка запрасіў папу рымскага ў Беларусь: «Прыяжджайце да нас. Вы атрымаеце столькі сілаў і здароўя, колькі ні ў адной кропцы сьвету».

«Радыё Ватыкана» апублікавала ў фэйсбуку фатаздымак, дзе ў складзе беларускай дэлегацыі разам з папам сфатаграфаваўся і Мікалай Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG