Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італьянскія эколягі: Чарнобыль нічому не навучыў Беларусь


На будоўлі Беларускай АЭС пад Астраўцом

На будоўлі Беларускай АЭС пад Астраўцом

Напярэдадні візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Італію эколягі з гэтай краіны просяць італьянскага прэзыдэнта не забыцца на тэму Чарнобылю, а таксама выказваюць заклапочанасьць з нагоды інцыдэнту падчас будаўніцтва Астравецкай АЭС.

«Здаецца, што драматычная гісторыя гэтай краіны, зьвязаная зь ядзернай энэргетыкай, нічому не навучыла,» цытуе партал greenreport.it заяву экалягічнай арганізацыі Solidarietà di Legambiente, якая, сярод іншага, займаецца дапамогай пацярпелым ад Чарнобыльскай аварыі.

Нацыянальны дырэктар экалягічнай арганізацыі Cigno Verde Стэфана Чафані кажа: «Нават сёньня ў Беларусі 1,141,000 чалавек, зь якіх 217,000 дзеці, жывуць у забруджаных раёнах. Узроўні забруджваньня працягваюць заставацца высокімі нават у прадуктах харчаваньня, выклікаючы аслабленьне імуннай сыстэмы, рак, лейкоз і іншыя хваробы, асабліва ў дзяцей».

Solidarietà di Legambiente таксама зьвяртае ўвагу на занепакоенасьць Літвы пабудовай Астравецкай АЭС. Паводле літоўскіх уладаў, існуе небясьпека выкідаў радыеактыўных матэрыялаў, піша greenreport.it.

XS
SM
MD
LG