Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 21 траўня: «Музэйная ноч», дзень народзінаў Андрэя Сахарава


Андрэй Сахараў вяртаецца ў Маскву з Горкаўскай ссылкі

Андрэй Сахараў вяртаецца ў Маскву з Горкаўскай ссылкі

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Менск — «У госьці да Скарыны»: сьвята, прысьвечанае Міжнароднаму дню музэяў. Музэй кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасьці, 116, 3-ці паверх). Пачатак а 12-ай.

Менск — Міжнародная акцыя «Музэйная ноч-2016». Дзяржаўны літаратурна-мэмарыяльны музэй Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5).

Менск — Вечар харавой музыкі — Плошча Свабоды, каля менскай гарадзкой ратушы.

У гісторыі

1674 — шляхта выбірае Яна Сабескага каралём Рэчы Паспалітай і вялікім князем Вялікага Княства Літоўскага.

1794 — загадам Тадэвуша Касьцюшкі ўтворана Найвышэйшая народная рада Рэчы Паспалітай — вышэйшы заканадаўчы і адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстаньня 1794 году.

1804 — у Парыжы адкрыліся могілкі Пэр-Ляшэз.

1864 — Расея абвяшчае канец расейска-чаркескай вайны, у выніку якой шмат чаркесаў пакінула свой паняволены край. 21 траўня адзначаецца сярод чаркесаў як Дзень жалобы.

1900— Расейская імпэрыя анэксавала Манчжурыю

1904 — заснаваная Міжнародная фэдэрацыя футболу (FIFA).

1944 — на плебісцыце ў Ісьляндыі жыхары вострава падтрымалі рашэньне парлямэнту аб аддзяленьні ад Даніі. Незалежнасьць краіны была абвешчаная 17 чэрвеня.

1982 — Фалклэндзкая вайна: Вялікабрытанія пачала высадку марскога дэсанту на Фалклэндах.

2006— У Чарнагорыі праведзены рэфэрэндум аб яе дзяржаўнай самастойнасьці

У гэты дзень нарадзіліся:

1894 — Мікалай Галадзед, беларускі камуністычны дзяяч, старшыня СНК БССР (1927-1937).

1898 — Канстанцін Кіслы, беларускі музыкант, кампазытар, дырыжор

1921 — Андрэй Сахараў, савецкі дысыдэнт і праваабаронца, акадэмік, фізык, адзін са стваральнікаў савецкай вадароднай бомбы.

У гэты дзень памерлі:

1960 — Юры Рэрых, расейскі ўсходазнаўца, лінгвіст, філёляг, мастацтвазнаўца, этнограф, падарожнік, прафэсар, дырэктар Інстытуту Гімалайскіх дасьледаваньняў «Урусваці».

1983 — мітрапаліт Андрэй (Аляксандар Крыт), рэлігійны дзяяч беларускай эміграцыі.

Цытата

Сахараў быў чалавек бескампрамісны. За гэта многія называлі яго не палітыкам. Сапраўды, дысыдэнты ў Савецкім саюзе не былі палітыкамі, а былі бескампраміснымі людзьмі. Калі Сахараў выступаў, усе ведалі, што ён можа сказаць штосьці такое, што большасьцю галасоў прыняць немагчыма. І нават меншасьць можа пабаяцца. Але гэта тое, што ўжо заўтра стане рэальнасьцю. І вось ягоная бескампраміснасьць была такім маральным арыенцірам для ўсіх астатніх.

Аляксандар Дабравольскі пра Андрэя Сахарава

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG