Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 20 траўня: дзень нараджэньня Радыё Свабода і «музы Нясьвіжу»


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Гала-канцэрт беларускай музыкі, сустрэча з дырыжорам Міхаілам Фінбергам, выстава твораў выяўленчага мастацтва — гэта і іншае ўключанае ў праграму сьвята мастацтваў «Музы Нясьвіжу».

У Вялейцы пройдзе фэстываль духавой музыкі «Майскі вальс» з удзелам калектываў зь Беларусі, Латвіі, Расеі і Ўкраіны.

Мастачка Марыя Рудакоўская ў рамках праекту «Горад» будзе расьпісваць трансфарматарную будку ў менскай Асмолаўцы і запрашае далучацца ўсіх мясцовых жыхароў. (Месца правядзеньня — Менск, вул. Камуністычная, 34 а, пачатак у 18:30).

«Менскі велашпацыр» — рамантычная роварная экскурсія па сталіцы пачнецца ў 18:30 ад ст. мэтро Няміга (выхад у бок Палаца спорту).

У Музэі гісторыі Магілёву пройдзе «Ноч музэяў». Гасьцям прапануюць акунуцца ў эпоху Магдэбурскага права. (Ратуша, вул. Ленінская, 1а, пачатак а 17-й. )

Дзень ў гісторыі

325 — адкрыўся Нікейскі сабор, першы агульны сабор хрысьціянскай царквы.

1617 — князь Януш Радзівіл заснаваў Слуцкую гімназію.

1654 — пачалася самая разбуральная і самая крывавая за ўсю гісторыю Беларусі трынаццацігадовая вайна з Маскоўскай дзяржавай, якая забярэ жыцьці кожнага другога жыхара тагачаснай Беларусі.

1902 — Куба здабывае незалежнасьць ад ЗША. 20 траўня стала Днём незалежнасьці гэтай астраўной дзяржавы.

1954 — у Мюнхэне пачала вяшчаньне беларуская сэкцыя Радыё Вызваленьне (цяпер беларуская служба Радыё Свабода). Першую беларускамоўную перадачу рыхтавалі Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Пятро Сыч, Сымон Кандыбовіч, Янка Ліманоўскі, Лявон Карась.

1980 — у Менску адкрыўся Камароўскі рынак.

2011 — вынесеныя прысуды былым кандыдатам на прэзыдэнта ў выбарах 2010 году і членам іх штабоў. Някляеў атрымаў 2 гады з адтэрміноўкай, а Рымашэўскі — 2 гады ўмоўна за «масавыя непарадкі» у дзень выбараў.

У гэты дзень нарадзіліся:

1799 — Анарэ дэ Бальзак, францускі пісьменьнік.

1882 — Сігрыд Унсэт, нарвэская пісьменьніца, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1928 году.

1902 — беларускі паэт Язэп Пушча.

У гэты дзень памерлі:

1918 — беларускі пісьменьнік Карусь Каганец.

Цытата

Радыё Свабода
Мы твае сэрцы й вочы
Я й ты адыдзем назаўжды
Там дзе няма цемнаты
Стрэнемся мы
Белы сьцяг па-над намi.

Зь песьні гурту ULIS, якая па вэрсіі сайту tuzin. fm уваходзіць у сотню найлепшых беларускіх песьняў усіх часоў (Тэкст Фэлікса Аксёнцава).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG