Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпецкі аэробус 320: першыя вэрсіі пра бомбу


Аэробус А-320 (архіўнае фота)

Аэробус А-320 (архіўнае фота)

Прадстаўнікі авіяцыйных службаў Эгіпту пацьвердзілі інфармацыю аб выяўленьні абломкаў пасажырскага лайнэра кампаніі EgyptAir. Знойдзеныя ў Міжземным моры прадметы ўключаюць выратавальныя камізэлькі.

Аэробус А-320 зьнік з экранаў радараў на шляху з Парыжу ў Каір. На борце знаходзіліся 66 пасажыраў і членаў экіпажа, большасьць зь якіх — грамадзяне Эгіпту і Францыі.

Паводле заяваў афіцыйных асоб, вэрсія тэракту на борце уяўляецца найбольш верагоднай. У прыватнасьці пра гэта кажа кіраўнік эгіпецкага міністэрства авіяцыі. Як адзначаецца, самалёт зрабіў два рэзкіх развароты і пачаў хутка губляць вышыню перад тым, як зрынуцца ў ваду. Прыводзіліся і словы відавочцаў пра тое, што яны бачылі выбух у небе.

Амэрыканскі транспартны экспэрт Джон Гагліё таксама выказаў меркаваньне, што крушэньне самалёта хутчэй было выклікана выбухам бомбы, чым мэханічнай няспраўнасьцю або паломкай. У інтэрвію агенцтву AP ён падкрэсьліў, што імавернасьць паломкі таксама існуе, хоць яна і малая.

XS
SM
MD
LG