Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сікорскі: Вяртаньне Данбасу і Крыму нявыгаднае Ўкраіне


Былы міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што Ўкраіне эканамічна нявыгаднае вяртаньне Крыму і Данбасу.

У размове са швэдзкім выданьнем «Svenska Dagbladet» Сікорскі адзначыў, што Ўкраіна, на яго думку, павінна засяродзіцца на тым, каб дамагчыся посьпеху на тых 90% тэрыторыі краіны, якія яна кантралюе.

«Частку тэрыторый Украіна страціла — гэта Крым і Данбас. Але гэтыя рэгіёны былі стратнымі. У Крыме жыве шмат пэнсіянэраў, а ў Данбасе — стратная прамысловасьць», — падкрэсьліў Радаслаў Сікорскі, які адначасова прызнаў, што страта Данбасу стала балючым вопытам для Ўкраіны.

Пра гэта паведамляе Польскае радыё.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG