Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У польскім горадзе Ўроцлаў спрацавала выбуховая прылада


Пры выбуху самаробнай бомбы, начыненай цьвікамі, пацярпела жанчына.

Кіроўца аднаго з аўтобусаў зьвярнуў увагу на падазроны кантэйнэр. Ён вынес знаходку з салёну і пакінуў яе на тратуары, празь нейкі час адбыўся выбух. На кадрах зь месца падзеі бачны прадмет, падобны на «скараварку» бязь вечка. Цяпер гэты прадмет вывучаюць экспэрты.

Пацярпелая жанчына шпіталізавана. Вядуцца пошукі асоб, якія маюць дачыненьне да інцыдэнту.

Агенцтва Associated Press адзначае, што ва Ўроцлаве былі пратэсты супраць дзеяньняў паліцыі пасьля таго, як нядаўна ў адным з аддзяленьняў пасьля затрыманьня памёр 25-гадовы мужчына.

XS
SM
MD
LG