Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На поўдзень ад Крыту знайшлі меркаваныя абломкі Аэробуса-320


Эгіпецкі самалёт Аэробус-320
Эгіпецкі самалёт Аэробус-320

На паўднёвы ўсход ад востраву Крыт грэцкія і эгіпецкія вайскоўцы выявілі два вялікія плястыкавыя аб’екты, якія, магчыма, зьяўляюцца абломкамі эгіпецкага самалёта Аэробус-320, што ажыцьцяўляў рэйс Парыж-Каір і зьнік мінулай ноччу.

Абломкі былі выяўленыя блізка да зоны, адкуль паступіў раней зафіксаваны сыгнал бяды.

Лайнэр зьнік з радараў 19 траўня а палове трэцяй ночы па парыскім часе, больш за тры гадзіны пасьля ўзьлёту з аэрапорту «Шарль дэ Голь» і прыблізна за 40 хвілін да чаканага прызямленьня ў Каіры. На яго борце было 66 чалавек — 56 пасажыраў і 10 чалавек экіпажу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG