Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Альбанія стала бязьвізавай для беларусаў. Часова


Езьдзіць бязь візаў у дзяржаву на захадзе Балканскага паўвострава беларусам можна з 15 траўня па 1 лістапада.

Згодна з пастановай Рады міністраў Альбаніі, грамадзяне Беларусі змогуць з 15 траўня па 1 лістапада 2016 году наведваць Альбанію бязь візаў у прыватных і турыстычных мэтах на тэрмін ня больш за 90 дзён. Пра далейшае скасаваньне візаў пасьля лістапада пакуль не паведамляецца.

«Мы вітаем такія рашэньні замежных дзяржаваў, бо яны сьведчаць, што Беларусь не разглядаецца імі як крыніца нелегальнай міграцыі або іншых пагрозаў у сфэры бясьпекі», — заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык.

Альбанія мяжуе з Сэрбіяй, Косавам, Чарнагорыяй, Македоніяй і Грэцыяй, мае выхад да Адрыятычнага і Іянічнага мораў. Краіна з насельніцтвам 2,9 млн чалавек мае на траціну ніжэйшы за Беларусь ВУП на душу насельніцтва, палова зь якога прыпадае на сельскую гаспадарку, турызм жа дае толькі дзясятую частку ВУП. Турыстаў у краіне могуць зацікавіць чыстыя пляжы, горы, артэфакты часоў халоднай вайны, нацыянальная кухня і нізкія цэны.

XS
SM
MD
LG