Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Вячоркам ажывае сам Тарашкевіч


Зьміцер Афанасенка
Зьміцер Афанасенка

Водгук на кнігу «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе», ад Зьмітра Афанасенкі, стваральнік настольных гульняў, лідэр рок-гурту AMAROKA.

Водгук на кнігу «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе», ад Зьмітра Афанасенкі, стваральнік настольных гульняў, лідэр рок-гурту AMAROKA.

Зацікавіўся моўнымі курсамі спадара Вінцука яшчэ з часоў пачатку «Арт Сядзібы». Ён праводзіць заняткі заўжды жыва і з гумарам, зь мільёнам розных цікавінак і жыцьцёвых гісторыяў, зьвязаных з выбітнымі асобамі. Падавалася, часам, ажываў сам Тарашкевіч!

Заўжды настойваю на клясычным правапісе. Ня важна, у якой сфэры ўжываецца мова, — мусіць быць норма, з аўтэнтычнымі словамі, не калькаваная і максымальна без запазычаньняў. Напрыклад, цяпер мы адаптуем на беларускі лад новую настольную гульню «Багач». Гэта нейкае падабенства амэрыканскай «Манаполіі». То падумалі: чаму не зрабіць клясычным правапісам правілы і ўклад гульні? Многія выказваюць мне боязь — маўляў, людзі не зразумеюць, будзе цяжка чытаць. Часткова я згодны з гэтымі перасьцярогамі: калі лацінкаю, то будзе нялёгка спачатку, але кірыліцаю ня будзе праблемы!

Упэўнены, што клясычны правапіс для гульні — гэта і добры маркетынгавы крок, і асаблівы шарм, плюс адукацыйны складнік. А калі яшчэ дадаць гістарычны складнік у выглядзе старажытных назваў гарадоў і вуліц, то атрымаецца сапраўдная «цукерка».

Гэтак жа мы ў рок-гурце AMAROKA таксама пішам тэксты тарашкевіцаю і афармляем вокладкі. Скажу, што ў беларускай музычнай дыскаграфіі — гэта ўжо добрая традыцыя, якая пайшла з часоў першых альбомаў гурту Н.Р.М.

Віншую спадара Вінцука і шчыра рады, што цяперака маем яго такую выдатную кнігу — «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам». Будзем чытаць і натхняцца!

19 траўня ў менскай галерэі «Ў» адбудзецца прэзэнтацыя ўнікальнае кнігі — «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам». Яе склалі выбраныя праграмы з аднайменнага цыклю, якія аўтар цягам апошніх двух гадоў рыхтаваў для Радыё Свабода.

Пачатак а 18.30.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG