Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО: Менск зацікаўлены ў паглыбленьні супрацы з намі, Расея не перашкодзіць гэтаму


Джэймс Апатурай
Джэймс Апатурай

Намесьнік памочніка генэральнага сакратара НАТО па палітычных пытаньнях і палітыцы бясьпекі Джэймс Апатурай (James Appathurai) адказаў на пытаньне карэспандэнта Радыё Свабода пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскіх авіябазаў.

Пытаньне карэспандэнта Свабоды:

«На пачатку вашага выступу вы назвалі тры краіны, якія, на ваш погляд, супраць сваёй волі знаходзяцца пад ціскам і ўплывам Расеі і на тэрыторыі якіх разьмяшчаюцца расейскія вайсковыя сілы. Вы назвалі Ўкраіну, Малдову і Грузію.

На тэрыторыі Беларусі таксама ёсьць расейскія вайсковыя аб’екты і салдаты, і іх можа стаць больш. Але цяпер Беларусь успрымаецца многімі краінамі, у тым ліку ЗША і эўрапейскімі краінамі, як донар стабільнасьці і міратворац.

У выніку таго, што Менск стаў пляцоўкай для перамоваў трохбаковай групы па Данбасе, прэзыдэнт Лукашэнка шырока выкарыстоўвае гэта і лічыць сябе такім міратворцам.

Як вы лічыце: у гіпатэтычнай сытуацыі, калі Расея разьмесьціць у Беларусі вайсковыя авіябазы са зьнішчальнікамі і ракетамі „Іскандэр“, ці зможа Беларусь захаваць статус нэўтральнай? Або яна будзе адназначна ўспрымацца як частка расейскай вайсковай сілы, якая цяпер — адна з самых вялікіх пагроз стабільнасьці ў сьвеце?»

Адказ Джэймса:

«На жаль, калі казаць пра Беларусь, то гэтай краіне ўдзяляецца вельмі мала месца ў працы НАТО. У нас ёсьць супрацоўніцтва зь Беларусьсю, але яно нават вузейшае, чым з Расеяй.

Як вы добра ведаеце, адносіны паміж Беларусьсю і Эўрапейскім Зьвязам паляпшаюцца. Калі казаць пра НАТО, то мы маем рэгулярны абмен чыноўнікамі сярэдняга ўзроўню. Я б вельмі хацеў, каб супрацоўніцтва павялічвалася, але пакуль ня бачу, як гэта можа адбыцца.

Як вы добра ведаеце, адносіны паміж Беларусьсю і Эўрапейскім Зьвязам паляпшаюцца. Калі казаць пра НАТО, то мы маем рэгулярны абмен чыноўнікамі сярэдняга ўзроўню. Я б вельмі хацеў, каб супрацоўніцтва павялічвалася, але пакуль ня бачу, як гэта можа адбыцца.

Але Беларусь вельмі блізка знаходзіцца да НАТО, яна суседнічае зь ёй. Таму НАТО вельмі пільна маніторыць сытуацыю ў вашай краіне, гэта значыць, што яна важная для нас.

Таму ўвогуле мы, вядома, вельмі моцна зацікаўленыя ў тым, каб супрацоўніцтва толькі ўзмацнялася і каб Беларусь станавілася бліжэй да нас.

Мы ведаем, што Менск таксама зацікаўлены ў гэтым. Але палітычная сытуацыя ўсярэдзіне Беларусі робіць гэта цяжкім і складаным.

Калі казаць пра адносіны Беларусі і Расеі, то мне здаецца, што яны не павінны павярнуць назад магчымае паглыбленьне супрацы паміж Беларусьсю і НАТО».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG