Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Вільні на 63-м годзе пайшоў з жыцьця мастак, пісьменьнік і грамадзкі дзеяч Алег Аблажэй.

Ён нарадзіўся ў вёсцы Лезьнявічы на Дзятлаўшчыне, а значную частку свайго жыцьця правёў у Літве.

Алег Аблажэй ілюстраваў кнігі беларускіх і замежных пісьменьнікаў і паэтаў, маляваў партрэты беларускіх і літоўскіх дзеячоў. Ягоныя працы дэманстраваліся на выставах у Літве, Беларусі, Польшчы, Нямеччыне, Эстоніі, Латвіі. Як літаратар Алег Аблажэй супрацоўнічаў зь беларускімі незалежнымі мэдыямі, друкаваўся ў беларускай пэрыёдыцы.

У Літве Алег Аблажэй вядомы ня толькі як мастак, але і як грамадзкі дзеяч. Ён браў актыўны ўдзел у дзейнасьці «Саюдзіса», супрацоўнічаў зь беларускімі арганізацыямі Вільні. Быў сябрам рады Таварыства беларускай культуры, суполкі мастакоў краін Балтыі «Маю гонар».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG