Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Авіяляйнэр Egypt Air зьнік падчас палёту з Парыжа ў Каір


Зьнік авіяляйнэр з 66 людзьмі на борце.

Авіяляйнэр Egypt Air, які ладзіў рэйс з Парыжа ў Каір з 69 людзьмі на борце, зьнік з экранаў радараў, паведамілі прадстаўнікі авіякампаніі.

Самалёт вылецеў з Парыжа ў сераду а 23:09 па мясцовым часе і павінен быў прыбыць у Каір праз тры з паловай гадзіны. Апошні раз самалёт быў зафіксаваны на экране радара ўжо ў паветранай прасторы Эгіпту над Міжземным морам, дзе пралягае адзін з самых ажыўленых паветраных калідораў, якія злучаюць Эўропу і Блізкі Ўсход. Рэйс зьдзяйсьняў Airbus-320.

Інфармацыйныя службы са спасылкай на прадстаўніка авіякампаніі перадаюць, што на борце знаходзіліся 56 пасажыраў і 10 чальцоў экіпажу. Эгіпецкія ВМС вядуць пошукі ў зоне меркаванага падзеньня самалёта.

Авіякампанія заявіла аб тым, што яна прадставіць дэталі па меры іх зьяўленьня.

У сакавіку самалёт Egypt Air быў захоплены згоншчыкам, які заявіў пра тое, што ў яго ёсьць выбуховыя прылады. Самалёт прызямліўся ў Ларнацы на Кіпры. Згоншчык здаўся. Выбуховых прыладаў у яго знойдзена не было.

XS
SM
MD
LG