Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна створыць у Крыме крымскататарскую нацыянальную аўтаномію


Мітынг у Кіеве у Дзень памяці ахвяраў генацыду крымскататарскага народу. 18 траўня 2016 году

Мітынг у Кіеве у Дзень памяці ахвяраў генацыду крымскататарскага народу. 18 траўня 2016 году

Украіна адзначала Дзень памяці ахвяраў генацыду крымскататарскага народу, у акупаваным Расеяй Крыме акцыі былі забароненыя.

18 траўня 1944 году распачалася дэпартацыя крымскіх татараў, якія змаглі вярнуцца дамоў толькі напрыканцы 1980-х.

Учора шматтысячная акцыя на майдане Незалежнасьці у Кіеве праходзіла пад знакам рашэньня прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі стварыць камісію аб стварэньні у Крыме крымскататарскай нацыянальнай аўтаноміі. Адпаведныя зьмены павінны быць уключаныя да Канстытуцыі Ўкраіны.

«Са спазьненьнем усьведамляем неабходнасьць стварэньня ў Крыме нацыянальнай аўтаноміі крымскіх татараў з поўным, зразумела, забесьпячэньнем роўных правоў і свабодаў этнічных украінцаў, расейцаў і іншых этнасаў паўвострава», — сказаў Пятро Парашэнка.

Напрыканцы акцыі памяці ўсе удзельнікі мітынгу запалілі сьвечкі памяці ахвяраў дэпартацыі крымскіх татараў.

XS
SM
MD
LG