Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пецярбургу нацыст Дацык выгнаў голых людзей на вуліцу


Праваабаронцы Санкт-Пецярбургу і Масквы выказалі пратэст супраць акцый нацыяналіста Вячаслава Дацыка, які называе сябе барацьбітом з прастытуцыяй.

У ноч на 18 траўня з дзьвюх кватэр — адной на Васільеўскім востраве, другой на Петраградзкай старане, вядомы нацыяналіст Вячаслаў Дацык пад пагрозай гвалту выгнаў на вуліцу аголенымі і даставіў у пастарункі паліцыі каля пятнаццаці жанчын і двух мужчын.

Як паведамляе «Фантанка.ру», сьледзтва паліцыі завяло адносна нацыяналіста крымінальная справа па артыкуле «разбой», а Сьледчы камітэт адкрыў справу па артыкуле «парушэньне недатыкальнасьці жыльля».

Дэпутат Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбургу Максім Рэзьнік накіраваў начальніку ГУУС па Санкт-Пецярбургу генэрал-маёру Сяргею Ўмнову ліст з заклікам строга пакараць Вячаслава Дацыка і расьсьледаваць яго злачынства.

У інтэрвію Радыё Свабода Максім Рэзьнік заявіў, што расцэньвае паводзіны Дацыка як «дзікае сярэднявечча». Паводле яго слоў, існуе адміністрацыйная мера стрыманьня гэтага правапарушэньня, і гэтыя крокі паліцыя ўжо даўно павінна была распачаць.

«Ні для каго не сакрэт, што такія бардэлі самой паліцыяй і крышуюцца. І ў гэтай сытуацыі асабліва загадкава выглядаюць дзеяньні паліцыі, пра што я і пытаюся начальніка глаўка. Якую ролю гулялі паліцэйскія ва ўсёй гэтай жахлівай гісторыі? Злачынства, зробленае Дацыкам, значна больш сур’ёзнае, чым тое правапарушэньне, якое чынілі гэтыя дзяўчаты, якія займаліся прастытуцыяй. У XXI-м стагодзьдзі, у культурнай сталіцы Расеі гэта выглядае як сярэднявечнае дзікунства. Што далей? Іх на крыжах будуць крыжаваць або на вогнішчах паліць?» — задаўся пытаньнем дэпутат.

Дэпутата падтрымала дырэктарка некамэрцыйнага партнэрства сэкс-працаўнікоў Ірына Маслава. Прастытуткам, выгнаным ноччу голымі на вуліцу на Васільеўскім востраве, акажуць юрыдычную дапамогу, паведаміла яна «Радыё Балтыка». Паводле яе словаў, праваабаронцы будуць дамагацца завядзеньня крымінальнай справы супраць былога спартоўца Вячаслава Дацыка.

«Дацык зрабіў злачынства — гэта адназначна. Мы сёньня будзем пісаць ўпаўнаважанаму па правах чалавека як у Пецярбургу, так і ў Расеі. Я думаю, што, нават калі мы ня знойдзем людзей, якіх прымусілі ісьці голымі па вуліцах, мы знойдзем паказаньні сьведак. Чалавек павінен панесьці пакараньне за такі ўчынак», — упэўненая Ірына Маслава.

Вячаслаў Дацык толькі ў сакавіку сёлета выйшаў з калёніі, дзе адбываў зьняволеньне па абвінавачваньні ў рабунках.

XS
SM
MD
LG