Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт Кангрэсу ЗША ўхваліў распаўсюджаньне «Акту Магніцкага» наўсе краіны


Камітэт па замежных справах палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняў сёньня законапраект, які прадугледжвае магчымасьць распаўсюджваньня «Акта імя Сяргея Магніцкага» на іншыя краіны, а не толькі на Расею.

Дакумэнт дае паўнамоцтвы прэзыдэнту ЗША публікаваць і абнаўляць сьпіс замежных грамадзянаў, якія, на яго думку, вінаватыя ў маштабнай карупцыі, правядзеньні пакараньняў сьмерцю без рашэньня суду, у прымяненьні катаваньняў, а таксама ў іншых парушэньнях, накіраваных супраць праваабаронцаў і тых, хто выкрывае незаконную дзейнасьць дзяржслужачых. Асобы, якія трапілі ў сьпіс, ня змогуць атрымаць амэрыканскую візу, любая іх уласнасьць на тэрыторыі ЗША і
рахункі ў банках замарожваюцца.

«Акт імя Сяргея Магніцкага» быў прыняты Кангрэсам і падпісаны прэзыдэнтам Баракам Абамам у сьнежні 2012 года. У «сьпіс Магніцкага» былі ўключаныя расейскія грамадзяне, якіх амэрыканскі бок лічыць датычнымі да перасьледу і гібелі расейскага юрыста фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага, які абвінаваціў расейскіх чыноўнікаў у махлярстве. Магніцкі быў узяты ў Расеі пад варту і памёр у маскоўскай турме «Матроская цішыня» ў 2009 годзе.

Крэмль адказаў амэрыканцам сваім «сьпісам Гуантанама», а таксама законам, які забараніў усынаўленьне расейскіх дзяцей-сірот у ЗША (так званы закон «Дзімы Якаўлева»).

XS
SM
MD
LG