Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіеў абяцае забясьпечыць Януковічу ахову, калі ён прыедзе ў краіну


Адвакат экс-прэзыдэнта Ўкраіны прапануе правесьці яго допыт з дапамогай відэасувязі.

Генэральная пракуратура Ўкраіны арганізуе бясьпеку былога прэзыдэнта краіны Віктара Януковіча ў выпадку, калі ён прыедзе ў Кіеў для дачы сьведчаньняў па заведзенай адносна яго крымінальнай справе. «Заявы пра тое, што яму [Януковічу] пагражае небясьпека, зьяўляюцца не адпаведнымі сапраўднасьці», — заявіў прадстаўнік ведамства.

Раней у сераду адвакат Януковіча Віталь Сярдзюк заявіў, што яго кліент адмаўляецца прыяжджаць у Кіеў праз боязь за ўласнае жыцьцё. Паводле яго слоў, некаторыя зь дзеючых дэпутатаў Вярхоўнай Рады «пастаянна» заклікаюць забіць былога прэзыдэнта краіны. «Калі такія пагрозы гучаць з вуснаў палітыкаў і дзяржаўных служачых, казаць аб забесьпячэньні нейкіх мер бясьпекі на тэрыторыі Ўкраіны немагчыма», — заявіў Сярдзюк.

Адвакат дадаў, што ў Генпракуратуры Ўкраіны, як ён лічыць, няма доказаў датычнасьці Януковіча да расстрэлаў удзельнікаў «рэвалюцыі годнасьці», якая адбылася ва Ўкраіне зімой 2014 году. Сярдзюк таксама адзначыў, што Інтэрпол спыніў міжнародны вышук яго падабароннага, палічыўшы, што перасьлед зьяўляецца палітычным.

Сярдзюк заклікаў Генпракуратуру не дапускаць «ўмяшаньня палітыкаў у справу Майдану», а допыт Януковіча правесьці на тэрыторыі Расеі альбо з дапамогай відэаканфэрэнцыі. У Міністэрстве юстыцыі Ўкраіны пры гэтым ня маюць намеру дамагацца відэасувязі з былым прэзыдэнтам. «Я магу толькі падаць запыт і публічна зьвярнуцца, каб ён [Януковіч] сюды прыехаў і даў паказаньні», — заявіў кіраўнік ведамства Павел Пятрэнка.

У Кіеве ў сутыкненьнях паміж актывістамі і міліцэйскім спэцназам зімой 2014 году загінулі больш за 100 чалавек. Дзейныя ўлады Ўкраіны лічаць, што менавіта Януковіч аддаў снайпэрам загад адкрыць агонь па пратэстоўцах. Сам экс-прэзыдэнт віну адмаўляе.

XS
SM
MD
LG