Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску расейскія дэсантнікі адпрацуюць «сутыкненьне з праціўнікам»


З 14 траўня каманда Паветрана-дэсантных войскаў Расеі прымае ўдзел у спаборніцтвах на права нашэньня нагруднага знака «Доблесьць і майстэрства» Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь.

Спаборніцтвы праходзяць на базе 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады, дысьлякаванай у Віцебску.

«Падчас практычнай часткі спаборніцтваў расейскія дэсантнікі ажыцьцявілі дэсантаваньне і збор на пляцоўцы прызямленьня, выканалі арыентаваньне і рух па азымуце, затым зьдзейсьнілі 30-кілямэтровы марш-кідок. У далейшым ім трэба будзе правесьці пошук з вучэбна-баявым сутыкненьнем і рукапашнай сутычкай зь пераважнымі сіламі ўмоўнага праціўніка», — гаворыцца ў паведамленьні Мінабароны РФ.

Спаборніцтвы працягнуцца да 20 траўня 2016 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG