Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гадавіну дэпартацыі крымскіх татараў ААН заклікала Расею паважаць іх правы


Жалобны мітынг крымскіх татараў у Сымфэропалі, 2013 год

Жалобны мітынг крымскіх татараў у Сымфэропалі, 2013 год

Сёньня адзначаецца гадавіна дэпартацыі крымскіх татараў з Крыму — ім было дазволена вярнуцца дадому толькі ў канцы 1980-х гадоў.

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый заклікала Расею паважаць правы крымскіх татараў у гадавіну масавай дэпартацыі гэтага народу з Крыму, праведзеную Сталіным у 1944 годзе.

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Рупэрт Колвіл заявіў, што перасьлед крымскіх татараў значна павялічыўся за два гады расейскай анэксіі паўвострава і суправаджаецца запалохваньнем і арыштамі крымскататарскіх актывістаў.

«З красавіка 2014 году крымскія татары падпалі пад ператрусы, канфіскацыі кніг і арышты, — сказаў ён у сваёй заяве ад 17 траўня. — У мінулым годзе ўлады закрылі шэраг крымскататарскіх СМІ, а на мінулым тыдні, як паведамлялася, таксама блякавалі крымскі сайт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода».

Колін заявіў, што Расея мае «абавязкі па забесьпячэньні правоў меншасьцяў і карэнных народаў» і варта неадкладна адмяніць забарону на Мэджліс, які ёсьць заканадаўчым органам крымскіх татараў.

У сталінскія часы, пачынаючы з 18 траўня 1944 году, крымскія татары былі пагружаныя ў цягнікі — у большасьці сваёй за два дні — і адпраўленыя ва Ўзбэкістан і іншыя раёны СССР. Тысячы зь іх загінулі падчас транспарціроўкі. Крымскім татарам было дазволена вярнуцца дадому толькі ў канцы 1980-х гадоў.

XS
SM
MD
LG