Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хмара


Джозэф Расьлінг Мікер, «Балоты ў парафіі Плакемінз» (1881).

Джозэф Расьлінг Мікер, «Балоты ў парафіі Плакемінз» (1881).

Бацька раніцай, як заўжды, выйшаў на двор, каб паглядзець, што новага ўзышло на агародзе. Першыя парасткі цыбулі ўжо некалькі дзён цешылі бацькаў зрок. Але зірнуўшы на іх, бацька зьдзіўлена залыпаў вачыма: уся зеляніна была аранжавай. Аніводнага зялёнага лісточка. Нават трава на мяжы і тая пажоўкла.

Вярнуўшыся ў хату, бацька сказаў:

— Пэўна кукурузьнік, апыляючы палі, і над мястэчкам пульнуў угнаеньне.

І дадаў жартаўліва:

— Ураджай будзе!

Удзень ужо ўвесь пасёлак гаварыў пра аранжавыя агароды. і нехта нават казаў, што на ўласныя вочы бачыў той кукурузьнік.

А гэта Чарнобыльская хмара прайшла над Краснапольлем уначы.

Марат Баскін

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG