Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуса, які вазіў піва ў «ДНР-ЛНР», аштрафавалі на 1 мільён грыўняў і канфіскавалі фуру


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Апэляцыйны суд Ровенскай вобласьці адхіліў скаргу грамадзяніна Беларусі аб адмене штрафу і канфіскацыі грузавіка.

Кіроўца павінен заплаціць амаль мільён грыўняў — 100% кошту грузу, паведамляе ўкраінскі сайт pressorg24.com.

Такім чынам, у сіле пакінутае рашэньне Ровенскага гарадзкога суда ад 6 красавіка 2016 году. Згодна з пастановай, 42-гадовы жыхар Берасьцейскай вобласьці прызнаны вінаватым паводле часткі 1 артыкулу 482 Мытнага кодэксу Ўкраіны (перамяшчэньне тавараў, транспартных сродкаў камэрцыйнага прызначэньня праз мытную мяжу Ўкраіны па-за мытным кантролем).

Падчас судовага паседжаньня высьветлілася, што 9 і 30 чэрвеня і 25 жніўня мінулага году кіроўца, едучы зь Беларусі ва Ўкраіну на грузавым аўтамабілі «Сканія», правёз празь ліквідаваныя аўтамабільныя пункты пропуску «Усьпенка» Данецкай мытні і «Ізварына» Луганскай мытні піва і кандытарскія вырабы. Агульная вага перамешчанага тавару — 61.140 кг, яго кошт — 946 тыс. 503 грн.

У судзе першай інстанцыі кіроўца не прызнаў сваёй віны, а таксама запэўніваў, што мытную мяжу Ўкраіны не перасякаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG