Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рачкоўскі незадаволены выступам беларускай зборнай на хакейным чэмпіянаце

  • БелаПАН

Зборная Беларусі па хакеі, архіўнае фота 2014 году

Зборная Беларусі па хакеі, архіўнае фота 2014 году

Нездавальняючым назваў выступ беларускай хакейнай зборнай на чэмпіянаце сьвету ў Расеі старшыня Фэдэрацыі хакея Беларусі Ігар Рачкоўскі.

«Пасьля вяртаньня ў Менск мы дэталёва разьбярэм выступ каманды на турніры. Гэта вельмі важна ўлічыць пры падрыхтоўцы да алімпійскай кваліфікацыі, бо ўжо праз паўтара месяца зборная пачне рыхтавацца да гэтага старту. Нам трэба зрабіць высновы і правесьці больш якасную працу ў будучыні», — сказаў Рачкоўскі, словы якога прыводзіць прэс-служба ФХБ.

«Шмат сказана пра наш каляндар на чэмпіянаце сьвету, — сказаў Рачкоўскі, — але я лічу, прафэсіяналы павінны гуляць пры любым календары. Пасьля таго, як па камандзе праехалі тры танкі (Фінляндыя — 2: 6, ЗША — 3: 6, Канада — 0: 8. — БелаПАН.), у нас быў лепшы каляндар, пра які толькі можна марыць: было дастаткова паўзаў паміж гульнямі, у той час як нашы супернікі праводзілі спараныя матчы і, здавалася б, павінны былі падыходзіць да нашых паядынкаў больш стомленымі. Так што каляндар — далёка не асноўная прычына такога выніку», — лічыць кіраўнік фэдэрацыі.

Беларуская зборная заняла шостае месца сярод васьмі камандаў групы В і 12-е — сярод усіх 16 удзельнікаў ЧС. Задачай-максымумам называлася заваёва мэдалёў. Пасьля ўчорашняга выйгрышу ў зборнай Францыі 3: 0 зборная Беларусі выканала задачу-мінімум — застацца ў элітнай групе сусьветнага хакея.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG