Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прайшла акцыя ў падтрымку правоў гомасэксуалаў

  • БелаПАН

У Менску 17 траўня прайшла акцыя ў падтрымку правоў гомасэксуалаў, якая была прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы супраць гамафобіі і трансфобіі.

Як паведамляе праваабарончы цэнтар Вясна, група дысыдэнтаў і грамадзкіх актывістаў супраць ксэнафобіі правяла ў цэнтры Менску грамадзкую інфармацыйную акцыю. Спачатку яны сабраліся каля станцыі мэтро «Няміга», дзе распаўсюджвалі ўлёткі, у якіх распавядаецца аб парушэньнях правоў гомасэксуалаў, аб забароне дыскрымінацыі па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі.

У 13 гадзін актывісты сабраліся ля амбасады ЗША і правялі пікет салідарнасьці з грамадзянамі гэтай краіны па пытаньні легалізацыі аднаполых шлюбаў, рашэньне аб якой Вярхоўны суд ЗША прыняў у чэрвені мінулага года.

Паводле зьвестак праваабаронцаў, пікет, які доўжыўся паўгадзіны, прыцягнуў пільную ўвагу прадстаўнікоў сілавых структур і людзей у цывільным, якія старанна фіксавалі падзея на відэакамэры. Аднак, як паведамілі назіральнікі, удзельнікаў акцыі пры гэтым не затрымлівалі і яны спакойна разышліся.

XS
SM
MD
LG