Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна пэтыцыяў. У інтэрнэце прапануюць пераглядзець вынікі Эўрабачаньня-2008 і забараніць расейцам ствараць пэтыцыі


Неўзабаве пасьля Эўрабачаньня расейскія інтэрнэт-актывісты пачалі зьбіраць подпісы пад пэтыцыяй за перагляд вынікаў конкурсу. У прыватнасьці, яны лічаць, што Джамала атрымала сваю перамогу несумленна, журы было перадузятае, а на конкурсе «перамагла палітыка, а не музыка». Падпісанты лічаць, што пераможцам мусіў стаць расейскі выканаўца Сяргей Лазараў. Пэтыцыя сабрала больш за 300 тысяч подпісаў за некалькі дзён.

У адказ на расейскую пэтыцыю была створана пэтыцыя з заклікам пераглядзець вынікі Эўрабачаньня 2008 году, на якім перамог расейскі сьпявак Дзіма Білан, а другое месца заняла Ані Лорак з Украіны. Пэтыцыю падтрымалі многія ўкраінцы ў сацыяльных сетках.

У Эўрапейскім вяшчальным саюзе заявілі, што вынікі апошняга песеннага конкурсу «Эўрабачаньне» ня будуць пераглядацца. Украіна застанецца пераможцам конкурсу.

Неўзабаве пасьля зьяўленьня інфармацыі пра рашэньне Эўрапейскага вяшчальнага саюзу, на сайце change.org была створана трэцяя пэтыцыя — «забараніць расейцам ствараць недарэчныя пэтыцыі» і абмежаваць доступ да сайту change.org з тэрыторыі Расейскай фэдэрацыі, «каб выключыць іншыя падобныя інцыдэнты».

XS
SM
MD
LG