Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галіне Старавойтавай споўнілася б 70 гадоў


У Пецярбургу ўзгадваюць Галіну Старавойтаву. 17 траўня палітычнаму дзеячу, дэпутату Дзярждумы Расеі, гісторыку, спэцыялісту ў галіне міжнацыянальных адносінаў Старавойтавай споўнілася б 70 гадоў.

Яна была забітая 20 лістапада 1998 году ў параднай свайго дома на набярэжнай канала Грыбаедава. Заказчык забойства дагэтуль ня знойдзены, сьледзтва працягваецца.

Апоўдні аўторка некалькі дзесяткаў чалавек, у тым ліку сяброў і блізкіх, сабраліся на могілках у Аляксандра-Неўскай лаўры, яны прынесьлі кветкі, цяпло ўспаміналі Старавойтаву. З Лёндана на магілу маці прыехаў яе сын, Платон Баршчэўскі, які кажа, што і сёньня, у дзень яе 70-годдзя, у яго не зьнікае пачуцьцё трывогі.

«На жаль, забойства адчуваецца так, як быццам яно адбылося літаральна пазаўчора, — у вялікай ступені з-за таго, што адбываецца з нашым грамадзтвам, нашай краінай, з-за таго, што гуманітарныя ідэі, ідэі свабоды тут не прыжыліся. Таму з кожным новым забойствам ўспамінаецца і гэта забойства. А ў астатнім мне сёньня ўспамінаецца цэлае жыцьцё, маміна цеплыня, скарб, якое яна мне дала самім сваім быцьцём», — сказаў Платон Баршчэўскі.

У 14-й гадзіне людзі, якім дарагая памяць Галіны Старавойтавай, сабраліся ў сквэры яе імя. Там у памяць пра яе прагучалі вершы і музыка ў выкананьні артыстаў Інтэр’ернага тэатру і Пецярбурскай кансэрваторыі, перадае карэспандэнт Радыё Свабода.

Увечары ў Музэі палітычнай гісторыі Расеі прайшла канфэрэнцыя «Галіна Старавойтава — палітык, навуковец, праваабаронца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG