Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка наведае Італію і Ватыкан 20―21 траўня


У праграме візыту заплянаваныя сустрэчы кіраўніка Беларусі з прэзыдэнтам Італіі Сэрджыа Матарэлам і папам Рымскім Францішкам.

Падчас сустрэчы з Сэрджыа Матарэлам плянуецца разгледзець увесь спэктар беларуска-італійскіх дачыненьняў з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае і інвэстыцыйнае ўзаемадзеяньне, разьвіцьцё каапэрацыйных сувязяў.

Паводле прэзыдэнцкай прэс-службы, «асобную ўвагу плянуецца надаць фармаваньню паўнавартаснай нарматыўнай базы беларуска-італійскага супрацоўніцтва».

Падчас візыту ў Ватыкан Лукашэнка сустрэнецца з папам Рымскім Францішкам.

«На ёй будзе абмяркоўвацца далейшае разьвіцьцё супрацоўніцтва Беларусі з Рымска-каталіцкай царквой», паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG