Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 траўня: дзень і ноч музэяў, старт «Валожынскіх гасьцінцаў»


Уваход у Віцебскі мастацкі музэй.
Уваход у Віцебскі мастацкі музэй.

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Міжнародны дзень музэяў. У Менску адкрыецца ўнікальная выстава «Ісьці разам праз усё жыцьцё», прысьвечаная 100-годзьдзю вянчаньня Янкі Купалы і Ўладзіславы Станкевіч. (вул. Янкі Купалы, 4, пачатак а17-й).

На пляцоўцы перад Нацыянальным мастацкім музэем можна будзе прыняць удзел у акцыі «Малюем на асфальце» . Запрашаюцца дзеці да 14 гадоў. (вул. Леніна, 20, пачатак а 16-й).

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрыецца выстава беларускага мастака Валянціна Губарава ( Менск, пр.Незалежнасьці, 47).

У Глыбоцкім гісторыка-краязнаўчым музэі у рамках «Ночы музэяў» — «Ноч гульні» (пачатак у 18:00).

Лятучы ўнівэрсытэт і Беларускі Калегіюм прэзэнтуюць Анталёгію беларускага мысьленьня 2000-2015 гг., якая пабачыла сьвет пад назвай «Код прысутнасьці». (Галерэя «Ў», Менск, пр. Незалежнасьці, 37а, пачатак а18:30).

У Валожынскім раёне пройдзе апрабаваньне папулярнага веламаршруту «Валожынскія гасьцінцы». У часе паездкі — пікнік на калёсах, які будзе арганізаваны як «спаборніцтва мясаедаў з вэгетарыянцамі». Збор удзельнікаў ля ўваходу ў менскі парк Горкага а 9-й гадзіне.


Гэты дзень у гісторыі:

1906 — у Пецярбургу заснаваная беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца» (існавала да 1914).

1924 — у Вільні пачала выходзіць газэта «Сын беларуса», якая публікавала выступы беларускіх дэпутатаў у польскім сойме.

1944 — пачалася дэпартацыя крымскіх татараў з Крыму ў Сярэднюю Азію.

1954 — уступіла ў сілу Эўрапейская канвэнцыя ў правах чалавека.

У гэты дзень нарадзіліся:

1872 — Бэртран Расэл, брытанскі філёзаф, матэматык і грамадзкі дзяяч.

1920 — Караль Юзэф Вайтыла, вядомы як рымскі папа Ян Павал II.

1940 — Ян Чыквін, беларускі паэт, які жыве ў Польшчы.

1938 — Міхаіл Казінец, беларускі дырыжор.

1958 — Ян Максімюк, беларускі перакладчык і журналіст.

1972 — Аляксандар Кулінковіч, беларускі рок-музыка, лідэр гурта Neuro Dubel.

У гэты дзень памерлі:

1910 — Эліза Ажэшка, польска-беларуская пісьменьніца.

1911 — Густаў Малер, аўстрыйскі кампазытар.

Цытата:

«Я не магла правесьці сваю маладосьць там, таму што вы забралі мой сьвет. У мяне не было Айчыны...»

Зь песьні крымска-татарскай сьпявачкі Джамалы «1944», якая сёлета перамагла на конкурсе «Эўрабачаньня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG