Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве прадпрымальнікам не даюць правесьці форум


Анатоль Шумчанка

Анатоль Шумчанка

Гатэль «Магілёў» адмовіў у залі для правядзеньня форуму прадпрымальнікаў. Гэта адбылося па рашэньні ўладаў горада Магілёва.

Пра гэта напісаў у сваім Фэйсбуку старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка:

«Нас вадзілі за нос амаль месяц. Спачатку нам сказалі так, потым узялі паўзу і сказалі, што прыяжджае Мядзьведзеў з Расеі, а значыць ня могуць даць залю, потым кармілі абяцанкамі. А сёньня высьветлілася, што нібыта горад праводзіць нейкія „інвэстыцыйныя мерапрыемствы“, і таму „Пэрспэктыве“ адмаўляюць!

Цікава, што некалькі дзён таму на мой тэлефон званіла дзяўчына з таго ж гатэлю і казала, што даты нашы вольныя, аднак пасьля ўмяшаньня адміністратара ўсё было аспрэчана, маўляў дзяўчына новая і ня ведае, што кажа», — напісаў лідэр «Пэрспэктывы» у сваім Фэйсбуку.

Шумчанка абяцае, што форум пройдзе ў любым выпадку. Ён дадаў, што гомельскія гатэлі таксама адмовілі ў правядзеньні форуму, таму там было знойдзена прыватнае памяшканьне.

XS
SM
MD
LG